Поддержать команду Зеркала
Беларусы на войне
  1. Аналитики назвали населенные пункты, которые ВСУ освободили во время февральского наступления на юге — ISW
  2. «Ваша страна сильно рискует». Президент Украины впервые с начала полномасштабной войны дал большое интервью беларусскому СМИ — «Зеркалу»
  3. Налоговая грозит беларусам финансовыми санкциями. Кто может получить такие проблемы
  4. Жена Николая Статкевича: Когда его вернули в колонию, ему перестали выдавать остро необходимые лекарства
  5. «Когда узнали, что к чему, были в шоке». Минская риелторка чудом спасла девушку от потери квартиры
  6. В январе рухнули средние зарплаты — масштаб их падения способен поразить (счет идет на сотни рублей)
  7. ЕРИП ввел очередное новшество
  8. «Это второй день рождения». Мальчику из Гродно Ване Стеценко в дубайской клинике ввели один из самых дорогих препаратов в мире
  9. Пособие на погребение резко сократится. С чем это связано
  10. Провластный лейбл нашел новое лицо для популярного проекта. Эта девочка еще даже не окончила школу
  11. У уехавших за границу из-за политики продолжают отнимать земельные участки. Появился свежий пример
  12. Многим не было и 30 лет. В четвертую годовщину войны вспоминаем беларусов, которые отдали жизнь за Украину


Сёння CityDog.io запытаў у сваіх чытачоў, калі і як яны ўпершыню даведаліся пра тое, што такое секс. А заадно пацікавіўся, як бы пра яго яны расказвалі сваім дзецям.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: pexels.com/cottonbro studio
Изображение носит иллюстративный характер. Фото: pexels.com/cottonbro studio

Алеся (43): «З дзецьмі пра секс праз пару гадоў будуць размаўляць у школе»

— На жаль, я зусім не памятаю, як даведалася пра секс. Найхутчэй — з фільмаў кшталту «Маленькая Вера». Падглядала праз дзверы, пакуль бацькі глядзелі яго позна ўвечары. Таксама ў амерыканскіх фільмах заўсёды было шмат сексу.

У мяне ёсць два сыны. Аднаму шэсць гадоў, другому – восем. З імі на гэтую тэму мы пакуль не размаўлялі. Яны са школы і хатніх дзіцячых энцыклапедый ужо троху ведаюць фізіялогію, таму ўсведамляюць, як нараджаюцца дзеці. Але тое, што яго можна мець дзеля прыемнасці ці каб мець дзяцей, яшчэ не абмяркоўвалі.

Мы зараз жывём у Вялікабрытаніі. Тут у дзяцей у школе пасля гадоў адзінаццаці пачынаюцца заняткі па секс-адукацыі. У маіх дзяцей яна таксама будзе, думаю.

Тата ім яшчэ трохі тлумачыў, што на палавы орган можа спрацоўваць рэфлекс, нават у маленькіх хлопчыкаў. Мы не хаваемся дома хадзіць голымі, для нас гэта натуральна. Праўда, дзеці васьмі гадоў ужо пачынаюць саромецца гэтага.

Нягледзячы на тое, што тэму сексу з дзецьмі мы пакуль не закраналі, мы абмяркоўвалі з імі чалавечыя адносіны. Яны ведаюць, што могуць закахацца і жыць разам ці пабрацца шлюбам з дзяўчынай ці з хлопцам, калі такое жаданне будзе.

Дзіяна (31): «Знайшла ў тэлефоне сына порнаролікі, пасля чаго купіла кнігу па секс-прасвеце»

— Не памятаю дакладна, ці ўсведамляла я ў раннім дзяцінстве, што ўяўляе сабой секс. Я ніколі не заставала бацькоў за гэтым заняткам, а першы ўспамін, звязаны з гэтай тэмай, — ігральныя секс-карты. Іх я неяк знайшла ў бабулі ў секцыі. Думаю, яны належалі яе мужу.

На той момант мне было гадоў дзесяць. Гэта занадта мала, каб разумець цалкам, чаму на картах замест звычайных фігур намаляваныя голыя мужчыны і жанчыны. Праўда, я ўжо тады адчувала, што дакранулася да нечага забароненага. Здавалася, што мяне могуць пакараць, раз я іх памацала.

Потым у маім інфаполі з’явіліся касеты з порна.

Я была ўжо крыху старэйшая, гадоў адзінаццаць-трынаццаць. Знайшла іх таксама выпадкова: яны былі схаваныя ў чорнай каробцы без надпісаў. Напэўна, бацькі былі ўпэўненыя, што гэта надзейнае месца: відзік без дазволу ўключаць было забаронена. Хаця каму перашкаджаюць забароны дарослых, калі ты цікаўнае дзіця?

Памятаю, у якім я была шоку, калі ўключыла запіс і ўбачыла, што там адбываецца. Тады я ўжо разумела, што такое секс, але не ведала падрабязнасцяў. Для мяне стала адкрыццём, што сябе можна лашчыць рознымі цацкамі.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: pexels.com/cottonbro studio
Изображение носит иллюстративный характер. Фото: pexels.com/cottonbro studio

Асобна тэму сексу бацькі са мной ніколі не абмяркоўвалі.

Зараз майму сыну дзесяць. Яго я выхоўваю адна. Нядаўна купіла яму кнігу пра секс. Мы пакуль яе не чыталі разам: чакаю прыдатнага моманту, калі будзе лепш загаварыць пра гэта. Падсоўваць яму для самастойнага вывучэння я не хачу, ці мала як ён усё ўспрыме.

А вось пра пакупку спецыяльнай літаратуры я задумалася пасля таго, як знайшла ў яго на тэлефоне мультыплікацыйныя порнаролікі. Яму на той момант было дзевяць год. Я моўчкі выдаліла ўсё, пачысціла браўзер і проста аддала тэлефон, не прад’яўляючы за гэта.

Насамрэч, думаю, ён ужо з сябрамі ўсё абмеркаваў. Цяпер дзеці іншыя: яны раней атрымліваюць інфармацыю, чым гэта рабілі мы. Здаецца, нават у кнізе няма сэнсу.

З дзіцем я імкнуся падтрымліваць даверныя адносіны. Мне важна, каб нам дваім было камфортна казаць абсалютна на розныя топікі. Аднак усё ж часам шкадую, што побач няма мужчыны, які на роўных, як мужчына з мужчынам, абмеркаваў бы з сынам усе далікатныя тэмы.

Марыя (22): «Гадоў у дзесяць пачала глядзець порна»

– Пра секс са мной у дзяцінстве ніхто не размаўляў. Мне казалі, што дзеці бяруцца з жывоцікаў. Дзякуй, хоць без буслоў і капусты абышліся.

Хутчэй на маю секс-прасвету паўплывала масавая культура. Памятаю, аднойчы наткнулася на татаў часопіс Playboy. Потым знайшла ў брата карцінкі эратызаваных жанчын.

Вялікі ўплыў на мяне аказалі порнаролікі. Я пачала іх глядзець даволі рана, прыкладна гадоў у дзесяць. Тады ж я пачала мастурбаваць, хоць мне і было страшна гэта рабіць. Спачатку здавалася, што ад порна я змагу зацяжарыць. Затым гэты страх змяніўся асцярогай таго, што ад уласных ласак я, наадварот, не змагу ў будучыні зацяжарыць. Так, сексуальнай адукацыі на той момант мне відавочна не хапала.

Да разумення аб тым, што такое секс, чаму важна і трэба засцерагацца, я прыйшла сама.

Ужо пасталеўшы, я пыталася ў мамы, чаму яна не размаўляла са мной у дзяцінстве пра секс. Яна адказала, што нават не задумвалася пра гэта, бо з ёю таксама ніхто такіх гутарак не праводзіў. Для сябе я вырашыла, што дакладна буду ўздымаць гэтую тэму з будучымі дзецьмі. Не хочацца, каб яны баяліся, як я ў свой час, зацяжарыць ад мастурбацыі.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: freepik.com
Изображение носит иллюстративный характер. Фото: freepik.com

Каця (26): «Знайшла часопіс, у якім былі пошлыя анекдоты і эратычныя карцінкі»

– Упершыню пра секс я задумалася, калі ў гадоў шэсць знайшла на дачы ў бабулі стары і патрапаны часопіс з пошлымі анекдотамі. Апроч дарослых жартаў, там былі карцінкі з намаляванымі голымі мужчынамі і жанчынамі. Памятаю, што гэтыя ілюстрацыі выклікалі ў мяне сумесь цікаўнасці і агіды: людзі там выглядалі карыкатурна і крыху палохалі мяне сваімі ненатуральнымі голымі целамі.

Тады ў дарослых я вырашыла не пытацца пра знаходку: баялася пакарання за тое, што без попыту прабралася на паддашак.

Затым я ўбачыла сваё першае ў жыцці порна. Гэта быў эратычны фільм, які круцілі ноччу па спецыяльным канале 18+. Яго мне ўключыла старэйшая сястра, якая прыйшла ў той вечар у мой пакой са словамі: «Хочаш, пакажу нешта незвычайнае?» Мне тады было гадоў сем ці восем, сястры – каля пятнаццаці.

Было крыху страшна назіраць за сексам там, таму што пра яго са мной тады не размаўлялі. Здавалася, што ў фільме робяць нешта няправільнае і забароненае. Антуражу дадавала і тое, што глядзелі мы яго бязгучным, каб дарослыя не даведаліся, чым мы займаемся за зачыненымі дзвярыма.

У той жа вечар мне сястра зусім крыху расказала пра секс, пасля чаго мы гэтую тэму не ўздымалі. Самой ладзіць размову мне здавалася няправільным, а сястры відавочна было цікавей абмяркоўваць секс з аднагодкамі.

Затым наступіў перыяд порна-апавяданняў.

Інтэрнэт тады толькі што з’явіўся ў шырокім карыстанні. Каштаваў ён дастаткова дорага, таму трэба было эканоміць трафік. Па гэтай прычыне я асабліва не магла глядзець вялікія порна-відэа: важылі яны шмат, і я не магла сабе дазволіць марнаваць кучу грошай дзеля 20-хвіліннага задавальнення. На дапамогу прыйшлі эратычныя апавяданні, у якіх вельмі падрабязна апісваўся ўвесь працэс. Часам там нават былі карцінкі, што дадавала антуражу.

Для мяне сайты з падобнымі тэкстамі сталі нечым накшталт энцыклапедыі, па якой я і вывучала секс. Бацькі так са мной і не загаварылі пра яго.

Насамрэч, я і сама не ведаю, як буду размаўляць на такія тэмы з маімі будучымі дзецьмі. З аднаго боку, сексуальная адукацыя — важная частка сталення. Мне б хацелася, каб пра гэта гаварылі ў школе. З іншага боку, мне не зусім зразумела, як гэту размову правесці карэктна. Памятаю, што мяне нават цешыла адсутнасць гутарак пра секс з бацькамі. Здавалася, што мне будзе няёмка і некамфортна.

Калі я актыўна пачала цікавіцца гэтай тэмай у падлеткавыя гады, то ўжо мела магчымасць трошкі пагугліць патрэбныя мне рэчы. У дзяцей цяперашняга пакалення інтэрнэт нашмат больш даступны, чым было ў маім дзяцінстве. Магчыма, ім таксама не будуць патрэбны размовы пра секс з бацькамі.

Читайте также на CityDog:

В Минске продают квартиру, на просмотр которой можно сходить вместо музея – не пожалеете

В Минске открывают крупный российский гипермаркет бытовой техники. Знаете где?

Готовьте свои инстаграмы: собрали 11 ярких и атмосферных летних террас, чтобы ваше лето было в кайф